Logo Polskiego Radia
Print

Запыт Мігальскага перададзены ў кампэтэнтныя органы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2013 14:11
Яны адкажуць, калі палічаць патрэбным адказаць, - сказаў Андрэй Савіных.

/

Запыт эўрадэпутата Марэка Мігальскага па справе магчымасьці наведаньня дэлегацыяй Эўрапарламэнта па справах Беларусі палітвязьняў Мікалая Статкевіча й Зьмітра Дашкевіча ўжо трапіў у Міністэрства замежных спраў Беларусі й перададзены ў кампэтэнтныя органы, - паведаміў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных.

Па словах прадстаўніка МЗС Беларусі, органы, у якія запыт быў перададзены адкажуць эўрадэпутату „калі яны палічaць патрэбным адказаць”.

Эўрадэпутат Марэк Мігальскі ініцыяваў акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі „Свабода х 2” - кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Міколам Статкевічам і лідарам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам. У рамаках акцыі дэпутаты эўрапарлямэнту зьвярнуліся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з запытам пра магчымасьці наведаньня й праверкі ўмоваў утрыманьня гэтых вязьняў у турмах.

Беларускае Радыё Рацыя/аз

Запыт Мігальскага перададзены ў кампэтэнтныя органы

Яны адкажуць, калі палічуць патрэбным адказаць, - сказаў Андрэй Савіных.

Запыт эўрадэпутата Марэка Мігальскага па справе магчымасьці наведаньня дэлегацыяй Эўрапарламэнта па справах Беларусі палітвязьняў Мікалая Статкевіча й Зьмітра Дашкевіча ўжо трапіў у Міністэрства замежных спраў Беларусі й перададзены ў кампэтэнтныя органы, - паведаміў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных.

Па словах прадстаўніка МЗС Беларусі, органы, у якія запыт быў перададзены адкажуць эўрадэпутату „калі яны палічуць патрэбным адказаць”.

Эўрадэпутат Марэк Мігальскі ініцыяваў акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі „Свабода х 2” - кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Міколам Статкевічам і лідарам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам. У рамаках акцыі дэпутаты эўрапарлямэнту зьвярнуліся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з запытам пра магчымасьці наведаньня й праверкі ўмоваў утрыманьня гэтых вязьняў у турмах.

Беларускае Радыё Рацыя/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт