Logo Polskiego Radia
Print

Мірскі замак - найпрыгажэйшы ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.02.2013 12:15
Па вэрсіі брытанскага часопіса Femalefirst.co.uk, Мірскі замак - адзін з самых прыгожых у Эўропе.

/

Усяго ў рэйтынгу часопіса 23 замка.

Аб Мірскім замку напісана, што "ён знаходзіцца ў Беларусі, перажыў бурную гісторыю й разбураўся амаль на працягу стагодзьдзя". Таксама пазначана, што ён уваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. І што яго аднавілі ў канцы XIX стагодзьдзя, захаваўшы элемэнты рэнэсансу й барока ды стварыўшы прыгожы парк і водныя шляхі.

Сярод замкаў, якія ўвайшлі ў сьпіс, таксама ёсьць: Байніцкі замак у Славакіі, Замак Найшванштайн у Нямеччыне, Эдынбурскі замак у Вялікабрытаніі, Замак Дракулы (Бран) у Румыніі, Тракайскі замак у Летуве.

Тут.бай/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт