Logo Polskiego Radia
Print

Двое хуліганаў пагражалі гранатай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.01.2013 17:18
Двое маладых мужчын у дызэль-цягніку "Асіповічы-Салігорск" пагражалі пасажырам, што ўзарвуць гранату.

Двое маладых мужчын зьбілі ў адным з вагонаў дызэль-цягніка "Асіповічы-Салігорск" жанчыну. Таксама яны пагражалі пасажырам, што ўзарвуць гранату.

Падазраваных затрымалі ў той жа дзень. Імі аказаліся двое жыхароў Слуцка. Адзін зь іх - 1988 году нараджэньня, беспрацоўны, раней быў асуджаны за крадзеж. Другі - 1986 году нараджэньня, зьяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, раней трапляў пад суд за крадзяжы й махлярства. У апошняга забралі біту й вучэбную гранату РГД-5. Распачатая крымінальная справа.


БелТА/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт