Logo Polskiego Radia
Print

Правілы прыёму ў ВНУ ў 2013 ня зьменяцца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2013 15:53
Паведаміў сёньня ў час анлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА міністар адукацыі Сяргей Маскевіч.

Правілы прыёму ў ВНУ й сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ў 2013 годзе мяняцца ня будуць. Пра гэта паведаміў сёньня ў час анлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА міністар адукацыі Сяргей Маскевіч.

„Па ўзгадненьні з Адміністрацыяй прэзыдэнта ў гэтым годзе не плянуецца ўносіць нейкіх прынцыповых, кардынальных зьмяненьняў у правілы прыёму”, - сказаў міністар. Пры гэтым ён растлумачыў, што канчатковае рашэньне з нагоды зьмены правілаў пакуль не прынята.

Сяргей Маскевіч падкрэсьліў, што ў гэтым годзе плянуецца істотна павялічыць мінімальны прахадны бал для паступленьня зь цяперашніх 7 балаў.

„Ён будзе істотна зьменены, не ў разы, вядома, але істотна. На бліжэйшай калегіі празь некалькі тыдняў мы яго зацьвердзім, каб навучэнцы ведалі загадзя”, - адзначыў Сяргей Маскевіч.

belta.by/аз

Правілы прыёму ў ВНУ ў 2013 ня зьменяцца

Паведаміў сёньня ў час анлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Правілы прыёму ў ВНУ й сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ў 2013 годзе мяняцца ня будуць. Пра гэта паведаміў сёньня ў час анлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

„Па ўзгадненьні з Адміністрацыяй прэзыдэнта ў гэтым годзе не плануецца ўносіць нейкіх прынцыповых, кардынальных зьмяненьняў у правілы прыёму”, - сказаў міністр. Пры гэтым ён растлумачыў, што канчатковае рашэньне з нагоды зьмены правілаў пакуль не прынята.

Сяргей Маскевіч падкрэссьліў, што ў гэтым годзе плануецца істотна павялічыць мінімальны прахадны бал для паступленьня з цяперашніх 7 балаў.

„Ён будзе істотна зьменены, не ў разы, вядома, але істотна. На бліжэйшай калегіі празь некалькі тыдняў мы яго зацьвердзім, каб навучэнцы ведалі загадзя”, - адзначыў Сяргей Маскевіч

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт