Ярмошынай - герой!
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
21.01.2013 16:56
Дзякуючы ёй дэпутаты ўсіх узроўняў прызначаюцца яшчэ ў першым туры. Нідзе ў сьвеце няма такога прыкладу.
50 жыхароў Магілёва накіравалі на адрас адміністрацыі Лукашэнкі заклік даць Лідзіі Ярмошынай самую высокую ўзнагароду краіны – “Героя Беларусі”. Яны мяркуюць, што грамата “За ўмацаваньне дэмакратыі”, якую атрымала кіраўнік Цэнтравыбаркаму, не адпавядае маштабам яе асобы.
“Гэтая жанчына зэканоміла для краіны агромныя сродкі. Дзякуючы ёй дэпутаты ўсіх узроўняў прызначаюцца яшчэ ў першым туры. Нідзе ў сьвеце няма такога прыкладу. Калі б не Ярмошына, то стабільнасьць у Беларусі была б пад пагрозаю”, - іранічна адзначыў ініцыятар звароту Аляксей Паўлоўскі.
Хартыя’97/нг