Крымінальная справа па факце гібелі аленяў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.01.2013 12:29
Па факце гібелі 41 аленя ў Докшыцкім раёне распачата крымінальная справа.
wikipedia.pl
Праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу па факце гібелі ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці 41 высакароднага эўрапейскага аленя, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у суботу старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук.
"Па факце гібелі жывёл распачатая крымінальная справа, ідзе рассьледаваньне й разгляд", - сказаў Пінчук.
"Для правядзеньня аналізу ўзятыя ўнутраныя органы загінулых жывёл. Узята проба з малога кішэчніка й страўніка. Узятыя пробы кармоў, якімі сілкаваліся жывёлы. Сёньня чакаем заключэньня ўсіх лябараторый і высноў спэцыялістаў", - адзначыў старшыня райвыканкама.
Алег Пінчук не выключае, што да атручваньня жывёл могуць быць датычныя браканьеры.
"Я схільны да таго, што гэта злачынства маглі зьдзейсьніць браканьеры. У нас у раёне распачата шмат крымінальных спраў за браканьерства, у тым ліку і ў дачыненьні да менчукоў", - сказаў ён. "Хацелі адпомсьціць людзям, а загінулі ні ў чым невінаватыя жывёлы", - дадаў суразмоўца агенцтва.
Інтэрфакс/ав