Logo Polskiego Radia
Print

Самы абсурдны арышт года

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 29.12.2012 12:55
Арышт Антона Сурапіна за фатаграфіі плюшавых мядзьведзяў прызнаны самым абсурдным у 2012 годзе.
AI

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International склала сьпіс самых абсурдных арыштаў у сьвеце за мінаючы год. Беларус Антон Сурапін у ім — на першым месцы.

Студэнт журфаку БДУ апынуўся ў турме КДБ праз тое, што першым апублікаваў фатаграфіі плюшавых медзьведзянятаў, якія былі скінутыя над Івянцом і Менскам са швэдзкага самалёту 4 ліпеня 2012 г.

13 ліпеня Сурапін быў затрыманы і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ — «амэрыканку». Афіцыйных зьвестак пра тое, у чым ён абвінавачваецца, не было некалькі тыдняў. Толькі 7 жніўня 2012 г. было выстаўленае афіцыйнае абвінавачваньне. Празь месяц пасьля арышту юнака вызвалілі з турмы пад падпіску аб нявыезьдзе, але абвінавачваньні, выстаўленыя супраць яго, ня зьнятыя.

Антон Сурапін прызнаны Amnesty International вязьнем сумленьня.

На другім месцы ў сьпісе самых абсурдных арыштаў года — арышт блогераў у Бахрэйне за «абразу» караля краіны, на трэцім апынуўся імам з Гамбіі, арыштаваны за асуджэньне сьмяротнага пакараньня.

charter97.org/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт