Logo Polskiego Radia
Print

Вайна 1812 г. для Беларусі не айчынная

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.12.2012 16:09
У Расеі засмучаныя тым, як частка беларускай інтэлігенцыі ставіцца да Айчыннай вайны 1812 г.



Гэтак заявіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі 19 сьнежня.

«Нейкая частка беларускай інтэлігенцыі лічыць, што гэтая вайна не была Айчыннай», — сказаў Сурыкаў. Асаблівае засмучэньне ж у яго выклікае «маўчаньне беларускіх уладаў». Палітык адзначыў, што «беларускія ідэолягі заахвочваюць гэтае маўчаньне».

Калі вайну 1812 года перастаюць расцэньваць як Айчынную, заўважыў Сурыкаў, то «могуць зьявіцца паралелі і зь Вялікай Айчыннай вайной 1941–45 гадоў».

Нядаўняе адзначэньне 200-годзьдзя француска-расейскай вайны 1812 года выклікала працяг старых спрэчак у стане гісторыкаў.

Варта прыгадаць, што беларусы ваявалі як у францускай, так і ў расейскай арміі. Але палітычны слой Беларусі, шляхта, масава падтрымаў Напалеона, зьвязваючы зь ім спадзяваньні на аднаўленьне Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. У сваю чаргу, сяляне скарысталі вайну і цьмяныя весткі пра францускую рэвалюцыю для рабаваньня панскіх маёнткаў.

Пасьля вайны 1812 года Расея пашырыла свае межы на захадзе і ўзмацніла ўплыў на эўрапейскую палітыку.

nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт