Logo Polskiego Radia
Print

За „мядзьведзікаў” адкажа дзяжурны паста

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2012 10:08
Прынятае рашэньне аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіраваньня ў суд.
Мядзьведзікі, скінутыя швэдзкімі піяршчыкамі. Фота: BNP.byМядзьведзікі, скінутыя швэдзкімі піяршчыкамі. Фота: BNP.by

Сьледчы камітэт Беларусі завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы па абвінавачваньні вайскоўца органаў памежнай службы ў парушэньні правілаў нясеньня памежнай службы.

Сьледзтвам прынятае рашэньне аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіраваньня ў суд. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі й сувязі з грамадзкасьцю Сьледчaгa камітэта, 4 ліпеня 2012 лёгкаматорны самалёт швэдаў быў своечасова выяўлены памежным нарадам. Пра гэта здарэньне нарад далажыў дзяжурнаму памежнаму пасту „Суботнікі“, які уваходзіў у склад нараду па ахове дзяржаўнай мяжы.

Усё ж дзяжурны не перадаў гэтую інфармацыю ў злучэньне ВПС і СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і вышэйшаму дзяжурнаму памежнага атраду. „Паколькі апавяшчэньне адсутнічала, злучэньні супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь не былі пераведзены ў рэжым павышэньня ступені баявой гатоўнасьці, не знайшлі і не спынілі парушэньне дзяржаўнай мяжы Беларусі,” - канстатавалі ў СК.

У ліпені ў сувязі зь „мядзьвежым дэсантам” Аляксандар Лукашэнка вызваліў са сваіх пасадаў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага й камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны Дзьмітрыя Пахмелкіна.

БелТА/svaboda.org/az

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт