Макей возьме ўдзел у пасяджэньні СМЗС СНД
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.11.2012 16:48
Удзельнікі сустрэчы засяродзяцца на паглыбленьню рэгіянальных сувязяў.
4 сьнежня ў Ашхабадзе (Туркмэністан) адбудзецца пасяджэньне Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД (СМЗС СНД), удзел у якім возьме міністaр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.
Як паведаміў 29 лістапада на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, на пасяджэньні плянуецца абмеркаваць пытаньні гуманітарнага супрацоўніцтва, дакумэнты па ўзаемадзеяньні ў сфэры культуры, спорту, турызму, аховы навакольнага асяродзьдзя.
Паводле яго слоў, асаблівая ўвага будзе нададзена паглыбленьню рэгіянальных сувязяў у гуманітарнай сфэры й арганізацыі бясьпекі.
У плян уключаны мерапрыемствы, прысьвечаныя галоўнай тэме 2013 года, які стане Годам экалягічнай культуры й аховы навакольнага асяродзьдзя.
Беларуская дэлегацыя выступіць зь ініцыятывай аб падрыхтоўцы пагадненьня, што тычыцца супрацоўніцтва па ахове навакольнага асяродзьдзя. Ініцыятыва ўключае ў сябе ідэю аднаўлення міждзяржаўнага экалагічнага савета для каардынацыі сумеснай працы па выкананьні рашэньняў, што прымаюцца вышэйшымі органамі СНД.
БелаПАН /nn.by/аз