Logo Polskiego Radia
Print

Адсьвяткавалі, але ня ўсе задаволеныя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.11.2012 15:28
У Барысаўскім раёне прайшлі ўрачыстасьці, прымеркаваныя да 200-годзьдзя пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну ў раёне вёскі Студзёнка.

/

Учора ў Барысаўскім раёне прайшлі ўрачыстасьці, прымеркаваныя да 200-годзьдзя пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну ў раёне вёскі Студзёнка. На мерапрыемства прыехалі дыпляматы, чыноўнікі й шматлікія гледачы, але ня ўсё было ідэальна.

Аднай з важнейшых падзей павінна была стаць рэканструкцыя бітвы Напалеона з абаронцамі гораду. З самой раніцы міліцыя перакрыла доступ да Брылеўскага поля, дзе павінна было адбыцца відовішча. Па інфармацыі амбасады Францыі, мерапрыемства не было закрытым, але машыны, якія ня мелі пропуска ідэалягічнага аддзелу адміністрацыі Барысаўскага раёну, не маглі праехаць. СМІ не былі папярэджаны загадзя пра неабходнасьць мець такі пропуск.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт