У Барысаве адзначылі 200-годзьдзе бітвы на Бярэзіне
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
24.11.2012 14:02
Памяць воінаў, якія загінулі ў баях паміж арміямі Напалеона і Расеі, сёньня ўшанавалі ў ваколіцах Барысава.
Прадстаўнікі беларускіх уладаў і дыпляматы з пасольстваў Францыі, Расеі і Польшчы ўсклалі кветкі да помнікаў.
Галоўныя ўрачыстасьці з удзелам некалькіx тысяч чалавек прайшлі на Брылеўскім полі. Менавіта там 200 гадоў таму адбылася вырашальная бітва напалеонаўскай арміі з маскоўскім войскам.
На сьвяткаваньні прыбыў нашчадак малодшага брата францускага імпэратара Шарль Напалеон. У размове з журналістамі ён зазначыў, што для яго вельмі важна, каб мясцовае насельніцтва захоўвала памяць аб месцы бітвы, каб людзі наведвалі помнікі загінулым і ўшаноўвалі іх памяць.
Губэрнатар Менскай вобласьці Барыс Батура адзначыў, што падчас вайны 1812 года беларусы змагаліся як у шэрагах арміі Напалеона, гэтак і па расейскім баку.
эб