Кантрабандысты працуюць
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.11.2012 15:31
Мытнікі пацьвярджаюць, што кантрабандысты пачалі актыўную дзейнасьць, каб насыціць беларускі рынак шэрай піратэхнікай.
За паўтара месяца да новага году ў Беларусь пачала паступаць нелегальная піратэхнічная прадукцыя. Берасьцейскія памежнікі разам з супрацоўнікамі мытні 13 лістапада, падчас праверкі цягніка Забалоцьце – Берасьце выявілі нічыйны тавар. У цягніку, які ўязджаў з Украіны, пад сядзеньнямі былі прыхаваныя 200 пачак па 60 адзінак піратэхнічных вырабаў. Небясьпечныя тавары былі перададзеныя ў мытню.
Мытнікі пацьвярджаюць, што кантрабандысты пачалі актыўную дзейнасьць, каб насыціць беларускі рынак шэрай піратэхнікай.
БелаПАН/нг