Logo Polskiego Radia
Print

"Жлобская" палітыка Летувы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.11.2012 16:12
Гэтак ахарактарызаваў палітыку суседняй дзяржавы А. Лукашэнка, між іншым, за "плюшавы дэсант".

/

Беларускі кіраўнік пракамэнтаваў апошнія здарэньні, калі на тэрыторыю летувіскай амбасады хтосьці кінуў бутэлькі з запальнай сумясьсю. “Гэта ніякія не тэрарысты, ня трэба бачыць у іх тэрарыстаў”, - адзначыў А. Лукашэнка. У Летуве, паводле ягоных словаў, заяўляюць: “Мы чакаем ад Лукашэнкі, што ён скажа наконт таго, што на тэрыторыю Летувы кінулі гэтыя бутэлькі”. “А я чакаю, што яны скажуць аб тым, што правялі швэдзкі самалёт па сваёй тэрыторыі й запусьцілі ў беларускую прастору. Чаму яны маўчаць?”, - дапытваўся Лукашэнка. Палітыку Летувы ён назваў “жлобскай”.

Інтэрфакс/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт