Logo Polskiego Radia
Print

Павал Сапелка - ляўрэат прэстыжнай прэміі

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 06.11.2012 17:05
Юрыст атрымае прэмію “За абарону правоў чалавека”.

/

Паведамленьне пра гэта прыйшло ад Рады адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы. Экспэрты адзначаюць важнае значэньне дзейнасьці Паўла Сапелкі, яго настойлівасць, адданасьць справе й мужнасьць у падтрымцы фундамэнтальных каштоўнасьцяў.

Узнагарода прызнаецца юрысту (ці юрыдычнай арганізацыі), які прасоўвае юрыдычную прафэсію сваёй прафэсійнай і асабістай паставай. Раду прадстаўляюць каля 1 мільёна эўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.

Нагадаем, што 3 сакавіка 2011 года прэзыдыум Менскай гарадской калегіі паводле рашэньня Мінюста пазбавіў Сапелку права займацца адвакацкай дзейнасьцю з абарону фігурантаў палітычных працэсаў, у прыватнасьці ўдзельнікаў Плошчы.

кр/spring 96

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт