Logo Polskiego Radia
Print

“Раёнка” засудзіла актывіста за парушэньне аўтарскіх правоў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 13.10.2012 17:15
Дзяржаўная газэта аштрафавала рэдактара сайта за публікацыю...міліцэйскай зводкі.

Фота:
Фота: via-midgard.info

Грамадзкага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча суд аштрафаваў на 3 млн. рублёў за парушэньне аўтарскіх правоў раённай газэты "Вольнае слова". Пра гэта паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

Прэтэнзіі дзяржаўнай газэты да незалежнага сайта vrogacheve.ru зводзіліся да таго, што ён нібыта перадрукаваў інфармацыю з сайта раённай газэты, чым парушыў аўтарскія правы карэспандэнта.

"Артыкулы, на якія спасылалася раённая газэта ў пазове, - гэта афіцыйная зводка міліцыі й раённай бальніцы аб тым, што мінулай зімой 6 жыхароў Рагачова атрымалі абмаражэньні. Прычым у судзе не было даказана, дзе гэтая афіцыйная зводка зьявілася першай - на сайце раённай газэты або на нашым сайце” – патлумачыў Дзяніс Дашкевіч. Суд ня змог нават даказаць, што адміністратарам сайта vrogacheve.ru зьяўляецца менавіта ён.

Афіцыйная зводка не зьўляецца аб'ектам аўтарскага права. Абсурднасьць сытуацыі дапаўняецца тым, што што на сайце vrogacheve.ru ўжо няма тых спрэчных артыкулаў. Яшчэ ў лютым сайт быў узламаны і усе артыкулы прапалі.

БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт