Чыноўнікам сорамна за выбары?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
08.10.2012 15:12
На сайтах гарадзенскіх раённых адміністрацый зьнікла ўся інфармацыя пра выбарчую кампанію й выбары.
фота: belarus.by
фота: belarus.by
Празь некалькі дзён пасьля завяршэньня выбараў у беларускі парлямэнт на некаторых сайтах гарадзенскіх раённых адміністрацый зьнікла ўся інфармацыя пра выбарчую кампанію й выбары.
Напрыклад, на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Горадні немагчыма знайсьці ўжо ні складу камісій, ні пераліку ўчасткаў. Рубрыка “Выбары” проста зьнікла. А пашукавік на гэтым сайце ўвогуле не працуе. Цікава, ці чыноўнікам стала сорамна за “выбары”?
“Вясна”/нг