Logo Polskiego Radia
Print

Ці Беларусь выдасьць Бакіевых

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.10.2012 14:47
Двухбаковы канфлікт закранае пытаньне ўступленьня Кыргызстану ў Мытны зьвяз.

/

Кыргызстан не намераны зьвязваць пытаньне ўступленьня ў Мытны зьвяз і экстрадыцыю Бакіевых зь Беларусі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Кыргызстану Нуржыгіт Кадырбекаў у адказ на словы амбасадара Беларусі ў Кыргызстане Валерыя Брылёва. Той заявіў, што Беларусь не гатовая бачыць Кыргызстан у Мытным зьвязе да таго часу, пакуль ня будуць вырашаныя палітычныя пытаньні. Галава беларускай дыпмісіі выразіў занепакаеньне ў сувязі з атакамі на беларускае прадстаўніцтва ў Кыргызстане й адзначыў, што ёсьць цяжкасьці з выдачай сваякоў былога галавы дзяржавы Курманбека Бакіева кыргызскім уладам.

Нагадаем, у жніўні ўлады Кыргызстану адклікалі зь Беларусі свайго амбасадара пасьля шматлікіх няўдалых спробаў прымусіць беларускія ўлады выдаць сваякоў і набліжаных Бакіева, якія былі аб’яўленыя ў міжнародны крымінальны вышук, але знайшлі прытулак у Беларусі. Цяпер Бішкек чакае прамога адказу на запытаньне аб экстрадыцыі.

БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт