Новыя беларускя слоўнікі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.09.2012 16:36
Часопіс „Архэ” пачаў новую акцыю.
Рэдакцыя прапануе тры слоўнікі, чые аўтары заплацілі жыцьцямі за сваю працу. Выданьні для аматараў ды знаўцаў беларускай мовы й гісторыі.
Ідзецца пра «Расейска-беларускі слоўнік» Сьцяпана Некрашэвіча й Міколы Байкова (706 старонак вялікага фармату, больш за 60 тыс. слоў).
Іншае выданьне – гэта «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» -- 320 старонак, каля 10 тыс. слоў. Складальніка Міколу Шатэрніка расстралялі ў 1934 г. па сфабрыкаванай спэцслужбамі справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру».
Трэцяе выданьне – гэта «Віцебскі краёвы слоўнік» Міколы Касьпяровіча. Аўтара расстралялі ў 1937 г. Ягоны слоўнік зьмяшчае амаль 20 тыс. унікальных беларускіх выразаў цэнтральнай і ўсходняй Віцебшчыны, занатаваных у аўтэнтычным маўленні.
Паводле arche.by і nn.by