Пасол Кіргізіі ў Беларусі вызвалены ад пасады
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
03.09.2012 09:35
У канцы жніўня Асаналіеў быў адкліканы зь Беларусі для кансультацый у сувязі са “справай Бакіева”.
Прэзыдэнт Кіргізіі Алмазбэк Атамбаеў вызваліў Эрыка Асаналіева ад займаных пасадаў амбасадара ў Беларусі, Латвіі, Летуве ды пастаяннага й паўнамоцнага прадстаўніка Кіргізіі пры статутных органах СНД.
У прэс-службе кіраўніка Кіргізіі "Інтэрфаксу" не ўдакладнілі прычыны вызваленьня амбасадара.
У канцы жніўня Асаналіеў быў адкліканы зь Беларусі для кансультацый у сувязі з адсутнасьцю рэакцыі беларускага боку на вэрбальную ноту МЗС Кіргізіі, зьвязаную са знаходжаньнем на тэрыторыі гэтай краіны абвешчанага ў міжнародны вышук брата малодшага прэзыдэнта экс-прэзыдэнта рэспублікі Жаныбэка Бакіева, які абвінавачваецца на радзіме ў зьдзяйсненьні шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў.
На мінулым тыдні Кіргізія зьвярнулася ў Выканкам СНД з просьбай аказаць садзейнічаньне ў экстрадыцыі Бакіева зь Беларусі.
дг/Інтэрфакс