Logo Polskiego Radia
Print

Аліеў прыбыў у Менск

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.08.2012 11:16
Лукашэнка сустрэў яго на лётнішчы асабіста.

İHA
İHA photo

Самалёт прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аліева ў аэрапорце сустракае Аляксандр Лукашэнка. Ільхам Аліеў прыбыў у Менск з афіцыйным двухдзённым візытам.

Як заплянавана, сёньня адбудуцца перамовы абодвух кіраўнікоў краін. Плянуецца, што Лукашэнка й Аліеў правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, на якіх будуць абмеркаваны стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, навукова-тэхнічнага й гуманітарнага супрацоўніцтва.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт