Logo Polskiego Radia
Print

Спасаўка-ласаўка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2012 08:00
25 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры й побыту адбудзецца мерапрыемства “Спасаўка-ласаўка”.
Мед Мед Facebook

/

Так у народзе называюць Усьпенскі пост, які пачынаецца з 14 жніўня й будзе доўжыцца да 29 жніўня. Ён аб’ядноўвае тры Спасы – “мядовы”, “яблычны”, “арэхавы”.

У праграме мерапрыемства ёсьць урачыстае набажэнства, падчас якога будуць асьвечаныя мёд, яблыкі, мак, арэхі, хлеб і вада. Пасьля арганізатары запрашаюць паўдзельнічаць у гульні “Пазнай Спас”; прыняць удзел у абрадавай дзеі “Абыход двароў”; наведаць выставу “Пчалярства ў Беларусі”. Для дзяцей адбудзецца конкурс дзіцячага малюнка “Баровачкі”.

На мерапрыемстве можна будзе набыць вырабы з гліны, саломы, дрэва й іншых традыцыйных матэрыялаў.

ав

tags: мёд, Спас
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт