Logo Polskiego Radia
Print

Працоўныя “Пінскдрэва” аб’явілі пратэст

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2012 16:05
Апошняй кропляй стаў заробак за месяц.

/

Нязгодныя рабочыя сабраліся на стыхійны мітынг і вырашылі выйсьці зь дзяржаўнага прафсаюза. Каля 100 заяў былі напісаныя адразу. Сабрана ўжо каля 150, збор ідзе далей, заявы будуць пераданыя на імя генэральнага дырэктара Аляксандра Судніка.

Усё адбылося ў адным са структурных падразьдзяленьняў холдынгавай кампаніі “Пінкдрэў” на заводзе габляванага шпону й мэблі.

Рабочыя расказваюць, што незадаволенасьць была даўно, але людзі трымаліся да апошняга, спрабавалі хадзіць на прыём да генэральнага дырэктара, верылі ў найлепшыя зьмены пасьля адстаўкі Ларана Арыніча й разбіральніцтваў па выбуху. Аднак, безвынікова.

Радыё Рацыя/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт