Лукашэнка сустрэўся зь Мядзьведзевым
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.07.2012 14:27
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы з Расеяй.
Фота: Reuters
"Нашаму галоўнаму праекту - Саюзнай дзяржаве - мы будзем надаваць ня толькі ўвагу, але й прасоўваць гэты праект", - заявіў беларускі прэзыдэнт падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок "гатовы да размовы па ўсіх пытаньнях". "Мы гатовыя абмеркаваць пэрспэктывы саюзнага будаўніцтва, пытаньні ў сфэры абароны, фінансаў. І з улікам тых неспрыяльных тэндэнцый, якія насоўваюцца на нас з вамі ні то з Захаду, ні то з Поўдня, з усіх канцоў", - сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, "ёсьць маса праблем, якія трэба было б узгадніць".
У сваю чаргу Дзьмітрый Мядзведзеў адзначае новы ўзровень узаемадзеяньня Масквы й Менска. "За апошні год мы прайшлі вельмі важны шлях і выйшлі на зусім іншы ўзровень стратэгічнага партнэрства, які ня можа не радаваць і нас у Расеі, і, спадзяюся, і ў Беларусі такія ж настроі", - сказаў Мядзьведзеў.
Ён адзначыў, што выхад на новы ўзровень супрацоўніцтва Масквы й Менска пацьвярджаецца й цалкам канкрэтнымі лічбамі, якія паказваюць, што бакі працавалі й працуюць не дарма.
Інтэрфакс/ав