130-годзьдзе Янкі Купалы
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
07.07.2012 16:39
7 ліпеня —дзень нараджэньня нацыянальнага клясыка.
З нагоды 130-годдзя Янкі Купалы пачаліся сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя памяці народнага песьняра. Учора ў Менску ля помніка беларускаму песняру прайшлі купалаўскія чытаньні, а прадстаўнікі Міністэрства культуры й афіцыйнага Саюзу пісьменнікаў усклалі кветкі. Рота ганаровай варты ўсклала вянок ад кіраўніка дзяржавы.
Асноўная частка сьвяткаваньня юбілею Купалы адбываецца сёньня на радзіме пісьменніка ў вёсцы Вязынка.
На розных пляцоўках гасьцей Вязынкі чакаюць разнастайныя сьвяточныя мерапрыемствы.
Сёньня наведвальнікі пошукавай сыстэмы Google.by пры ўваходзе на старонку бачаць партрэт Янкі Купалы. Гэта своеасаблівае віншаваньне з нагоды дня нараджэньня песьняра.
кр/nn.by