Logo Polskiego Radia
Print

Траўмы дзяцей у лягерах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.06.2012 15:36
За аздараўленчы сэзон у лягерах Беларусі траўмы атрымліваюць у сярэднім 800—900 дзяцей.

За аздараўленчы сэзон у лягерах Беларусі траўмы атрымліваюць у сярэднім 800—900 дзяцей. Аб гэтым паведаміла загадчык аддзяленьня гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя Ала Малахава.

Паводле яе слоў, трэба прыняць да ўвагі, што па клясіфікацыі траўм такой лічыцца нават драпіна. Паводле Малахавай, цяжкія траўмы, да якіх адносяцца, напрыклад, пераломы, складаюць ня больш чым 10% ад агульнай колькасці траўм, якія атрымліваюць дзеці ў аздараўленчых лягерах.

Найбольшую колькасць траўм атрымліваюць дзеці ў лягерах кругласутачнага знаходжаньня. У большасці выпадкаў прычынай зьяўляюцца паводзіны дзяцей.

Прадстаўнік Мінадукацыі Ганна Рысявец адмовілася камэнтаваць інфармацыю аб гібелі дзіцяці ў лягеры ў гэтым аздараўленчым сэзоне. Нагадаем, хлопчык патануў 11 чэрвеня ў дзіцячым лягеры "Купалінка" каля гарадзкога пасёлка Радашковічы Маладзечанскага раёна Менскай вобласьці.

яс/БелаПАН

tags: траўма
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт