Захар Шыбека зьехаў у Ізраіль
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.06.2012 16:45
Гісторык паехаў да любімай жанчыны.
Журналісты датэлефанаваліся да гісторыка, калі ён чакаў у аэрапорце на пасадку Менск- Тэль-Авіў. Шыбека пацьвердзіў, што ён вырашыў жыць у Ізраілі. Адначасова ён выказаў упэўненасьць, што Беларусь яго не згубіць. „Таму што, дзе б я ня жыў, я ўсё роўна застаюся беларусам. Пастараюся і ў Ізраілі працаваць на Беларусь, на беларускую ідэю…”, - абяцаў вучоны.
Што да матываў ад’езду на сталае месца жыхарства ў Ізраіль, то Захар Шыбека сказаў наступнае: "Матывы самыя простыя, самыя людзкія. Каханьне! Я еду да любімай жанчыны."
Шыбека будзе часова жыць у Хайфе. Але спадзяецца працаваць у архівах, бібліятэках Ерусаліма, Тэль-Авіва. Найперш ён зьбіраецца пачаць з вывучэньня іўрыта.
Захар Шыбека — доктар гістарычных навук, дасьледуе гісторыю беларускіх гарадоў. Ён зьяўляецца адным зь лепшых спэцыялістаў па гісторыі Менску XІX–XX стагодзьдзяў. Напісаў кнігу па гісторыі Беларусі. У ліпені яму споўніцца 64 гады.
яс/Эўрарадыё