Logo Polskiego Radia
Print

Прыватных могілкаў для ўлюбёнцаў ня будзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2012 14:33
Адкрываць могілкі для хатніх жывёл аказалася нявыгадна.

У траўні ў Смалявіцкім раёне плаянавалі адкрыць першыя прыватныя могілкі для хатніх жывёл. Але адкрыцьцё так і не адбылося — праз нулявы попыт на паслугі.

Паводле інфармацыі www.onliner.by, за два месяцы было пададзена ўсяго 4 заяўкі на пахаваньне. Пры такім попыце адкрываць могілкі для жывёл нявыгадна.

Магчыма, людзей адштурхнуў кошт паслуг – як мінімум 1 млн рублёў. Разьлічвалася, што пахаваньне застанецца некранутым тры гады, захаваньне на большы тэрмін каштуе дадаткова.

Тым ня менш, адсутнасць паўнавартасных могілак для хатніх гадаванцаў трывожыць эколягаў, зааабаронцаў і людзей, гатовых не эканоміць на сьмерці чатырохногіх улюбёнцаў. Адзіным афіцыйным спосабам пахаваньня жывёліны па-ранейшаму застаецца жывёльны могільнік у вёсцы Дзехцяроўка, за 13 км ад Менска,

яс/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт