Logo Polskiego Radia
Print

На днях абвесьцяць пераможцу тэндэру на будову каналу праз Балтыйскую касу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2019 13:25
  • Пульс_эканомікі.mp3
Паводле ўладаў, гэтая інвэстыцыя дазволіць павялічыць перагрузку тавараў у польскіх партах.
Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. wikimedia commons/Krzysztof Maria Różański (Upior polnocy)/public domain

На днях абвесьцяць пераможцу тэндэру на будову каналу праз Балтыйскую касу
Паводле ўладаў, гэтая інвэстыцыя дазволіць павялічыць перагрузку тавараў у польскіх партах.
Міністар марской эканомікі й рачнога флёту Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk) паведаміў, што на бягучым тыдні павінен завершыцца тэндэр на рэалізацыю перакопу Балтыйскай касы. Паводле міністра, згаданая інвэстыцыя павінна паспрыяць павелічэньню перагрузкі тавараў у польскіх партах да 250 тон у год.
Марэк Грубарчык: Я перакананы, што гэтая мэта будзе рэзалізавана. Пры нагодзе хачу паведаміць, што ўжо на гэтым тыдні будзе вырашаны конкурс па асабліва важнай інвэстыцыі, то бок будзе вылучаны выканаўца інвэстыцыі па перакопе Балтыйскай касы.
Кіраўнік Міністэрства марской эканомікі й рачнога флёту нагадаў, што ў мінулым месяцы ўрад прыняў адмысловы законапраект па пашырэньні партоў у Гданьску, Гдыні, Шчэціне й Сьвінауйсьці. Новыя правілы павінны садзейнічаць інвэстыцыям і ў выніку павялічыць магчымасьць перагрузкі тавараў.
Паводле дадзеных Міністэрства марской эканомікі і рачнога флёту, у мінулым годзе польскія парты перагрузілі больш за 100 мільёнаў тон тавараў.
аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт