Logo Polskiego Radia
Print

Ірына Панкова паказвае архітэктуру Гомеля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2018 13:01
  • Помнік Нілу Гілевічу.mp3
Выставу „Сымфонія горада” можна глядзець у музэі аўтографа Цэнтральнай гарадзкой бібліятэкі імя Герцэна.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bodobe/pixabay.com/CC0 Public Domain

У музэі аўтографа Цэнтральнай гарадзкой бібліятэкі імя Герцэна адкрылася выстава мастака-экспэрымэнтатара Ірыны Панковай „Сымфонія горада”.

Экспазыцыю складуць два дзясяткі работ, выкананыя акварэльлю й алеем. У эцюдах мастака прадстаўлена архітэктурная разнастайнасьць сучаснага Гомеля. Гэта адна з сэрый работ аўтаркі, прысьвечаных як захаваным, так і страчаным помнікам архітэктуры абласнога цэнтра й Гомельскага рэгіёна.

„Ірына - мастак-экспэрымэнтатар, які не стаіць на месцы й заўсёды адкрыты для чагосьці новага. Вынікам такіх творчых пошукаў і сталі апошнія работы, у якіх увасоблены яе фантазіі”, - расказалі арганізатары выставы.

Ірына Панкова нарадзілася ў Гомелі, зь дзяцінства захаплялася маляваньнем. У адным зь дзіцячых конкурсаў, прысьвечаных чарнобыльскай катастрофе, яе карціна ў ліку лепшых падарожнічала па краінах Эўропы ў экспазыцыі перасовачнай выстаўкі. Потым Ірына Панкова з адзнакай скончыла Гомельскае вучылішча народных промыслаў, а затым - мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Машэрава.

Ейная першая пэрсанальная выстава адбылася ў 2010 годзе. Цяпер Ірына Панкова - намесьнік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы нумар 19 Гомеля. Паралельна прадаўжае творчыя экспэрымэнты.

Выстава „Сымфонія горада” пройдзе ў межах праекта „Жывы аўтограф”, прысьвечанага Году малой радзімы. Экспазыцыю можна ўбачыць да 17 сьнежня. Уваход свабодны.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт