Logo Polskiego Radia
Print

Мінюст "Лямбду" не зарэгістраваў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.02.2013 20:37
  • ЛГБТ.mp3
ЛГБТ-супольнасьць здавацца не зьбіраецца.

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага маладзёжнага грамадзкага аб’яднаньня «Праваабарончы цэнтар «Лямбда».

Прычынай для адмовы стаў той факт, што «прадстаўлены статут „Лямбды“ не ўтрымлівае палажэньняў, якія сьведчаць пра тое, што статутная дзейнасьць гэтага грамадзкага аб’яднаньня будзе скіравана на забесьпячэньне сацыяльнага станаўленьня і ўсебаковага разьвіцьця моладзі».
Устаноўчы зьезд «Лямбды» прайшоў у Мінску 8 сьнежня 2012 года.
У апошні час у Беларусі пашырыўся перасьлед ЛГБТ-супольнасьці. Так, цягам апошняга месяца міліцыя некалькі разоў зьдзяйсьняла напады на клюбы ў Менску й Віцебску, дзе праходзілі вечарыны супольнасьці. Міліцыянты паводзілі сябе груба, перапісвалі дадзеныя ўдзельнікаў і здымалі іх на відэакамэру. Валера Саўко зьвязаўся па тэлефоне зь Менскам, каб атрымаць больш падрабязнасьцей на гэтую тэму. На тэлефоннай лініі – каардынатара праекту “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт