Захад і Арабская ліга прымушаюць Асада й апазыцыю спыніць агонь
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
31.03.2012 18:00
Сырыйскі рэжым пакуль не згаджаецца вывесьці войскі з вуліцаў гарадоў.
Фота: ndiatvnews.com
Фота: ndiatvnews.com
Сырыйскія ўлады ня выведуць войскаў з вуліц гарадоў, пакуль там не запануе спакой. Так адказаў прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Сырыі на заклік спэцыяльнага эмісара ААН Кофі Анана неадкладна спыніць агонь.
Нягледзячы на тое, што Башар Асад пагадзіўся з плянам мірнага ўрэгуляваньня, які запрапанаваў Кофі Анан, у краіне па-ранейшаму ідуць баі. Учора ў Сырыі загінула больш за 30 чалавек.
Тым ня менш, экспэрты лічуць, што плян Анана можа спыніць канфлікт. Плян зацьвердзілі ня толькі заходнія краіны, але й Расея ды Кітай.
Першымі пунктамі пляну зьяўляецца неадкладнае спыненьне агню ўрадам і апазыцыяй, эвакуацыя параненых ды вывад бронетэхнікі з вуліцаў. Затым павінныя пачацца перамовы па палітычным вырашэньні канфлікту. Заўтра ў Стамбуле адбудзецца стустрэча так званай групы сяброў Сырыі. Чакаецца, што заходнія краіны й арабскія дзяржавы будуць дамагацца ад сырыйскай апазыцыі аб’яднацца й прыняць умовы мірнага пляну Кофі Анана.
За год грамадзянскай вайны ў Сырыі загінула больш за 9 тысячаў чалавек.
IAR/ап