Алесь Бяляцкі затрыманы яшчэ на 10 сутак
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
06.08.2011 17:15
Супраць яго афіцыйна ўзбуджана крымінальная справа.
Фота: Радыё "Свабода"
Фота: Радыё "Свабода"
Пра ўзбуджэньне крымінальнай справы па абвінавачаньні ў нявыплаце падаткаў у буйным памеры паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Алеся Бяляцкага перавезьлі з камэры Дэпартамэнта фінансавых расьследваньняў у сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага – перадае агенцтва БелаПАН. Пасьля заканчэньня 10 дзён з моманту арышту сьледчыя ворганы павінныя выпусьціць яго з СІЗА альбо прадоўжыць тэрмін яго ўтрыманьня пад вартай.
Як паведаміў учора праваабаронца Валянцін Стэфановіч, напрыканцы чэрвеня падатковая інспэкцыя прад'явіла Алесю Бяляцкаму акт праверкі з дадзенымі пра грошы, назапашанымі на яго рахунку ў летувіскім банку Nord. Падаткавікі заяўляюць, што гэтая сума зьяўляюцца схаваным даходам. Дадзеныя грошы не зьбіраліся ў якасьці даходу, а ішлі на праваабарончую дзейнасьць – тлумачыць намесьнік кіраўніка цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
БелаПАН/БелТА/ап