Іран узбагачае ўран звыш дазволенага ліміту
Як і паведамляў Іран, краіна пачала ўзбагачаць уран звыш дапушчальнага ўзроўню, запісанага ў ядзерным пакце з 2015 году. Перавышэньне лімітаў пацьвердзіла Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі.
Тэгеран таксама папярэджваў, што зробіць чарговыя крокі, калі эўрапейскія краіны, якія падпісалі ядзерную дамову, не запэўняць яму магчымасьць продажу нафты. У мінулым годзе з пагадненьня выйшлі ЗША і наклалі на Іран санкцыі. Гэтым самым яны зрабілі амаль немагчымым продаж іранскай сыравіны.
Тэгеран заяўляе, што паступова пачне ўзбагачаць уран да ўзроўню 20%. Гэта ўзровень, якія краіна дасягнула перад падпісаньнем пагадненьня чатыры гады таму.
Дыпляматы эўрапейскіх краін, якія падпісалі ядзернае пагадненьне (Вялікабрытанія, Нямеччына і Францыя) папярэджваюць Іран, што ён павінен выконваць запісы ядзернага паразуменьня. Таксама Эўрапейская камісія заклікала Тэгеран перастаць узбагачаць уран і адмовіцца ад дзейнасьці, якая ставіць пад сумнеў ядзернае паразуменьне, падпісаная чатыры гады таму.
Як і паведамляў Іран, краіна пачала ўзбагачаць уран звыш дапушчальнага ўзроўню, запісанага ў ядзерным пакце з 2015 году. Перавышэньне лімітаў пацьвердзіла Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі.
Тэгеран таксама папярэджваў, што зробіць чарговыя крокі, калі эўрапейскія краіны, якія падпісалі ядзерную дамову, не запэўняць яму магчымасьць продажу нафты. У мінулым годзе з пагадненьня выйшлі ЗША і наклалі на Іран санкцыі. Гэтым самым яны зрабілі амаль немагчымым продаж іранскай сыравіны.
Тэгеран заяўляе, што паступова пачне ўзбагачаць уран да ўзроўню 20%. Гэта ўзровень, які краіна дасягнула перад падпісаньнем пагадненьня чатыры гады таму.

ав