Logo Polskiego Radia
Print

Польшча паднялася на 13 месца ў рэйтынгу краін, дзе варта жыць і працаваць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.07.2019 11:04
Краіна паднялася на 10 пазыцый у рэйтынгу HSBC Expat Annual League Table.
Стары горад у Варшаве Стары горад у Варшаве photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Польшча паднялася на 13 месца ў рэйтынгу краін, дзе варта жыць і працаваць
Краіна паднялася на 10 пазыцый у рэйтынгу HSBC Expat Annual League Table. У першай тройцы – Швэйцарыя, Сынгапур, Канада. Далей ідуць Гішпанія, Новая Зэляндыя, Аўстралія, Турцыя, Нямеччына, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Віетнам.
Рэйтынг складаюць асобы, якія выехалі са сваіх краін, каб працаваць за мяжой. Польшча была названая добрым месцам для жыцьця з увагі на магчымасьць разьвіваць кар’еру, дасканаліць асабістыя і прафэсійныя ўменьні, а таксама магчымасьць дасягнуць раўнавагі паміж прафэсійным і прыватным жыцьцём.
Штогадовы рэйтынг тычыўся розных аспэктаў жыцьця і працы па-за краінай паходжаньня, напрыклад, умоваў выхаваньня дзяцей, зарплаты ці акліматызацыі. У сёлетнім дасьледаваньні ўдзельнічалі 18059 чалавек з цэлага сьвету.

У першай тройцы – Швэйцарыя, Сынгапур, Канада. Далей ідуць Гішпанія, Новая Зэляндыя, Аўстралія, Турцыя, Нямеччына, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Віетнам.

Рэйтынг складаюць асобы, якія выехалі са сваіх краін, каб працаваць за мяжой. Польшча была названая добрым месцам для жыцьця з увагі на магчымасьць разьвіваць кар’еру, дасканаліць асабістыя і прафэсійныя ўменьні, а таксама магчымасьць дасягнуць раўнавагу паміж прафэсійным і прыватным жыцьцём.

Штогадовы рэйтынг тычыўся розных аспэктаў жыцьця і працы па-за краінай паходжаньня, напрыклад, умоваў выхаваньня дзяцей, зарплаты ці акліматызацыі. У сёлетнім дасьледаваньні ўдзельнічалі 18059 чалавек з цэлага сьвету.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт