Расея нясе адказнасьць на сьмерць паўтысячы мірнага насельніцтва ў Сырыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.07.2019 17:16
                    
                                 
                
                
                    Так заяўляюць міжнародныя арганізацыі па дакумэнтацыі грамадзянскай вайны ў Сырыі.
                
                
                    
                        
fot. PAP/EPA/David Manyua/Handout
                     
                
                
                
               
                
                         Яны сьцьвярджаюць, што з пачатку апошняга наступу сырыйскіх і расейскіх войскаў загінулі 544 мірныя жыхары, а больш за 2 тысячы атрымалі раненьні. Гэтую інфармацыю перадалі Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека і Сырыйская сетка па правах чалавека. Абедзьве арганізацыі сьцьвярджаюць, што вінаватыя як сырыйскія, так і расейскіа аддзяленьні. Толькі ўчора ў выніку выбуху ў Ідлібе загінулі 12 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
У канцы красавіка сырыйскія войскі, якія падтрымліваліся расейскімі войскамі, пачалі чарговае наступленьнея ў правінцыі Ідліб. Гэта апошні сырыйскі рэгіён, дзе ўзброеная апазыцыя ўсё яшчэ мае частковы кантроль. Барацьба пачалася, нягледзячы на пагадненьне аб спыненьні агню.
Назіральнікі кажуць, што сырыйскія і расейскія войскі  сьвядома кідаюц бомбы ня толькі на дамы, але і на бальніцы і клінікі, у якіх знаходзяцца пацыенты. Па дадзеных ААН, нядаўна было абстраляна ня менш за 25 бальніц у Сырыі.
Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца больш за восем гадоў і забрала жыцьці як мінімум 500 тысяч чалавек.
Яс