Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве з афіцыйным візытам знаходзіцца кіраўнік кітайскага МЗС

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2019 13:38
Паводле слоў Чапутовіча, праблемай застаецца гандлёвы дэфіцыт польскага боку.
Яцэк Чапутовіч і Чын Ван І у ВаршавеЯцэк Чапутовіч і Чын Ван І у ВаршавеPAP/Marcin Obara

Двухбаковыя адносіны, эканамічнае супрацоўніцтва і супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый – гэта асноўныя тэмы сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы й Кітая ў Варшаве.

Сустрэча праходзіць у рамках пасяджэньня Польска-кітайскага міжурадавага камітэта, прысьвечанага 70-годзьдзю ўстанаўленьня дыпляматычных адносін.

Кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч у Палацы парку «Каралеўскія Лазенкі» заявіў, што ён спадзяецца на падтрымку высокай дынамікі польска-кітайскіх адносін. Паводле слоў Чапутовіча, праблемай застаецца гандлёвы дэфіцыт польскага боку. У 2018 годзе ён перавысіў 28 мільярдаў даляраў.

Міністар замежных спраў Кітая Чын Ван І адзначыў, што хутка разьвіваецца супрацоўніцтва з Польшчай у такіх галінах, як гандаль, інфраструктура, лягістыка, міжасобасныя і рэгіянальныя абмены.

«У апошнія гады, нягледзячы на пагаршэньне ўмоў для бізнэсу ва ўсім сьвеце, кітайска-польскі гандаль вырас на 20%. Дынамічны рост польскага экспарту ў Кітай гэта добры знак для ўстойлівага гандлю», – сказаў кіраўнік кітайскай дыпляматыі.

Ван І сустрэнецца таксама з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім і прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт