Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія валейбалісты занялі трэцяе месца ў кваліфікацыі Лігі нацый

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2019 09:55
Мужчынская зборная Беларусі перамагла зборную Турцыі — 3:1
Фота FIVB

Мужчынская зборная Беларусі перамагла зборную Турцыі — 3:1 (25:20, 20:25, 25:16, 25:20) і заняла трэцяе месца ў кваліфікацыі Лігі нацый, перадае БЕЛТА.

Адзначым, што перад матчам, які прайшоў у Любляне, фаварытамі лічыліся турэцкія валейбалісты: яны выйгралі ў беларусаў у Таліне ў чэрвені.

Мужчынская зборная Беларусі фінішавала ў кваліфікацыі Лігі нацый трэцяй, абыграўшы Эгіпет (3:2), саступіўшы Кубе (1:3) і Славэніі (1:3), перамогшы Турцыю (3:1).

У фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы (12—29 верасьня) беларускія валейбалісты згуляюць у групе С, матчы якой адбудуцца ў Любляне. Супернікамі падапечных Віктара Бекшы стануць гульцы Славэніі (12 верасьня), Расеі (13 верасьня), Фінляндыі (15 верасьня), Паўночнай Македоніі (16 верасьня) і Турцыі (17 верасьня).

Паводле Нашай нівы/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт