Logo Polskiego Radia
Print

Летува: польская дэлегацыя адзначыла 75-годзьдзе бітвы за Вільню

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.07.2019 15:11
Сьпікер Сэйму Марэк Кучынскі: Апэрацыя „Вострая брама” зьяўляецца доказам гераізму палякаў.
У Летуве ўзгадалі ўдзельнікаў апэрацыі „Вострая брама”. У Летуве ўзгадалі ўдзельнікаў апэрацыі „Вострая брама”. PAP/Andrzej Lange

Летува: польская дэлегацыя адзначыла 75-годзьдзе бітвы за Вільню
Сьпікер Сэйму Марэк Кучынскі: Апэрацыя „Вострая брама” зьяўляецца доказам гераізму палякаў.
У Летуве ўзгадалі ўдзельнікаў апэрацыі „Вострая брама”. У 75-годзьдзе бітвы за Вільню сьпікер польскага Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) і вэтэраны ўшанавалі памяць жаўнераў Арміі Краёвай.
Апэрацыя „Вострая брама” пачалася ноччу 6 ліпеня 1944 году з мэтай вызваленьня Вільні ад нямецкай акупацыі.
Падчас урачыстасьці сьпікер Марэк Кухціньскі зьвяртаў увагу на гераічную барацьбу жаўнераў Арміі Краёвай, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі.
„Цяпер мы свабодныя й бясьпечныя й разам зь Летувой зьяўляемся членамі супольнай абароннай арганізацыі, то бок Паўночнаатлянтычнага альянсу, а нашае месца - у Эўропе”, - падкрэсьліў Кухціньскі.
У сваю чаргу кіраўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) зачытаў ліст, які прэм'ер Матевуш Маравецкі накіраваў да ўдзельнікаў мерапрыемства.
У сьвяткаваньні ўпершыню ў гісторыі прыняла ўдзел дэлегацыя парлямэнта Летувы.
Плян апэрацыі „Вострая Брама” прадугледжваў самастойнае вызваленьне Вільні аб'яднанымі сіламі Віленскага й Наўгародзкага раёнаў Арміі Краёвай. Аднак гэты плян аказаўся нерэальным.
Горад быў вызвалены 13 ліпеня палякамі й саветамі, якія пасьля заканчэньня баёў арыштавалі польскіх камандзіраў. Частка зь іх апынулася ў турме, частка была сасланая ў Сыбір.
аз

У Летуве ўзгадалі ўдзельнікаў апэрацыі „Вострая брама”. У 75-годзьдзе бітвы за Вільню сьпікер польскага Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) і вэтэраны ўшанавалі памяць жаўнераў Арміі Краёвай.

Апэрацыя „Вострая брама” пачалася ноччу 6 ліпеня 1944 году з мэтай вызваленьня Вільні ад нямецкай акупацыі.

Падчас урачыстасьці сьпікер Марэк Кухціньскі зьвяртаў увагу на гераічную барацьбу жаўнераў Арміі Краёвай, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі.
„Цяпер мы свабодныя й бясьпечныя й разам зь Летувой зьяўляемся членамі супольнай абароннай арганізацыі, то бок Паўночнаатлянтычнага альянсу, а нашае месца - у Эўропе”, - падкрэсьліў Кухціньскі.

У сваю чаргу кіраўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) зачытаў ліст, які прэм'ер Матэвуш Маравецкі накіраваў да ўдзельнікаў мерапрыемства.

У сьвяткаваньні ўпершыню ў гісторыі прыняла ўдзел дэлегацыя парлямэнта Летувы.

Плян апэрацыі „Вострая брама” прадугледжваў самастойнае вызваленьне Вільні аб'яднанымі сіламі Віленскага й Наўгародзкага раёнаў Арміі Краёвай. Аднак гэты плян аказаўся нерэальным.

Горад быў вызвалены 13 ліпеня палякамі й саветамі, якія пасьля заканчэньня баёў арыштавалі польскіх камандзіраў. Частка зь іх апынулася ў турме, частка была сасланая ў Сыбір.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт