Logo Polskiego Radia
Print

Памерла вядомая джазавая сьпявачка й кампазытарка Ванда Варска

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.07.2019 14:03
Ванда Варска памерла 6 ліпеня 2019 году ў падваршаўскіх Лясках. Ёй было 87 гадоў.
Ванда Варска Ванда Варска PAP/Paweł Kula

Памерла вядомая джазавая сьпявачка й кампазытарка Ванда Варска
Памерла вядомая ў Польшчы джазавая сьпявачка й кампазытарка Ванда Варска (Wanda Warska). Яна была галоўным выканаўцам твораў свайго мужа Анджэя Курылевіча (Andrzej Kurylewicz). Пра сьмерць артысткі ў сацыяльных сетках паведаміла яе дачка Габрыэля Курылевіч.
Ванда Варска была аўтарам і выканаўцам вядомых вакалізаў да такіх фільмаў, як: „Цягнік”, „Пінгвін”, „Кіраграф сталасьці” й „Усё для продажу”. Яна сама напісала музыку для вядомай стужкі „Карына”.
Разам з мужам у 1965 годзе заснавала ў Варшаве музычны клюб „Мастацкі склеп”. Ванда Варска выступала як у Эўропе, так і на Кубе і ў Вэнэсуэле.
За творчасьць атрымала шматлікія высокія дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку Крыж Афіцэрскі Ордэну адраджэньня Польшчы. У студзені 2011 году, падчас урачыстага юбілею яна была ўзнагароджаная Залаты мэдалём „За заслугі для культуру Gloria Artis".
12 сакавіка бягучага году Ванда Варска атрымала „Залатога Фрыдэрыка” за сваю творчасьць у катэгорыі „Джазавая музыка”.
Артыстка памерла 6 ліпеня ў падваршаўскіх Лясках. Ёй было 87 гадоў.
аз

Артыстка памерла 6 ліпеня ў падваршаўскіх Лясках (Laski). Ёй было 87 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт