Logo Polskiego Radia
Print

Уначы ў Белавескай пушчы адзначаць беларускае Купальле

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.07.2019 12:09
Удзельнікі імпрэзы ўздымуць паходні і апусьцяць ў Нараўку сотні вянкоў, вязаных з палявых кветак і траў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

Уначы ў Белавескай пушчы адзначаць беларускае Купальле
Выступы музычных калетктываў з Польшчы й Беларусі, і кмданьне вянкоў ў раку Нараўку – вось асноўныя пункты забаўляльнай праграмы беларускага Купальля, якоя адзнчаць на Падляшшы з польскага боку мяжы.
Сьвяткаваньне купальскай ночы, гэта самая маштабная імпрэза, якую ладзі Беларуская грамадзка-культурная таварыства ў Польшчы, суарганізатрам сьвята зьяўляецца Цэтра культуря мятсэча Белавежа. Штогод белавескае Купальле прыяцгвае некалькі тысяч турчыстаў з абодвух бакоўш мяжы.
Сьвята пачнеца ў 9 гадзін вечара, паводле польскага часу. На сцэну выйдуць больш за 20 беларускіх калектываў з Падляшша й Беларусі. Удзельнікі імпрэзы ўздымуць паходні і апусьцяць ў Нараўку сотні вянкоў вязаных з палявых кветак і траў. Падчас начнога маршу неаднароахова прагучыць традыцыйнай беларуская песьня “Купалінка”.

Выступы музычных калектываў з Польшчы й Беларусі і кіданьне вянкоў у раку Нараўку – вось асноўныя пункты забаўляльнай праграмы беларускага Купальля, якое адзначаць на Падляшшы з польскага боку мяжы.

Сьвяткаваньне купальскай ночы, гэта самая маштабная імпрэза, якую ладзіць Беларуская грамадзка-культурная таварыства ў Польшчы, суарганізатарам сьвята зьяўляецца Цэнтар культуры мястэчка Белавежжа. Штогод белавескае Купальле прыцягвае некалькі тысяч турыстаў з абодвух бакоў мяжы.

Сьвята пачнецца ў 9 гадзін вечара, паводле польскага часу. На сцэну выйдуць больш за 20 беларускіх калектываў з Падляшша й Беларусі. Удзельнікі імпрэзы ўздымуць паходні і апусьцяць у Нараўку сотні вянкоў, вязаных з палявых кветак і траў. Падчас начнога маршу неаднаразова прагучыць традыцыйнай беларуская песьня «Купаліна».

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт