Logo Polskiego Radia
Print

На саміце ў Познані падпісаны дакумэнт аб стварэньні фонду для Балкан

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2019 11:05
Экспэрты згодныя ў тым, што ўступленьне балканскіх краін у ЭЗ пакуль што не зьяўляецца магчымым.
PAP/Jakub Kaczmarczyk

На саміце ў Познані падпісаны дакумэнт аб стварэньні фонду для Балкан
14 прэм'ераў краін Эўрапейскага зьвязу і балканскіх краін, у тым ліку польскі прэмʼер Матэвуш Маравецкі, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, а таксама прэмʼеры Вялікабрытаніі і Францыі – Тэрэза Мэй і Эдуард Філіп прымаюць удзел у пасяджэньнях на саміце Заходніх Балкан, які праходзіць у Познані. Сёньня палітыкі абмяркуюць інтэграцыю заходне-балканскіх краін з ЭЗ і эканамічнае разьвіцьцё гэтага рэгіёну.
Палітыкі і экспэрты згодныя ў тым, што ўступленьне балканскіх краін у ЭЗ пакуль што не зьяўляецца магчымым. Міністры замежных спраў Польшчы і Нямеччыны казалі ў Познані пра тое, што інтэграцыя гэтых краін у ЭЗ зьяўляецца канчатковай мэтай бэрлінскага працэсу, то бок дапамогі ЭЗ Балканам.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у сваім выступе на саміце падкрэсьліў, што Эўропа павінна павялічыць свой уплыў на Балканах, каб супрацьстаяць іншым краінам: «Іншыя гульцы, такія як Расея, Турцыя або Кітай спасылаюцца на гістарычныя, культурныя і рэлігійныя сувязі, і ў рэшце рэшты на эканамічныя, маюць уплыў на разьвіцьцё рэгіёну. Гэты ўплыў не заўсёды супадзе з кірункам, жаданым намі, Эўрапейскім зьвязам».
Учора на саміце Заходніх Балкан прадстаўнікі краін ЭЗ і Эўрапейскай камісіі падпісалі дакумэнты аб стварэньні спэцыяльнага інвэстыцыйнага фонду для Балкан, як мяркуецца, на больш за 10 мільёнаў эўра.
Дапамога для балканскіх краін – гэта частка бэрлінскага працэсу, пачатага Нямеччынай пяць гадоў таму, які заключаецца ў падтрымцы дзяржаў Паўднёвай Эўропы, якія хацелі б уступіць у ЭЗ. Гаворка ідзе пра Альбанію, Босьнію і Герцагавіну, Чарнагорыю, Косава, Паўночную Македонію і Сэрбію.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт