У Варшаве сустрэліся прэм’еры Польшчы й Харватыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.07.2019 15:11
Візыт харвацкай дэлегацыі зьвязаны, між іншым, з самітам Заходніх Балканаў, які праходзіць у Познані.
Прэм'ер Харватыі Андрaй Пленкавіч i кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.PAP/Wojciech Olkuśnik
У Варшаве сустрэліся прэм’еры Польшчы й Харватыі
Візыт харвацкай дэлегацыі зьвязаны, між іншым, з самітам Заходніх Балканаў, які праходзіць у Познані.
З двухдзённым візытам у Польшчу прыбыў прэм'ер Харватыі Андрэй Пленкавіч. Да паўдня з харвацкім госьцем сустрэўся кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі. Візыт харвацкай дэлегацыі зьвязаны з самітам Заходніх Балканаў, які праходзіць у Познані, а таксама з супрацай у рамках усходняга флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Акрамя прэм'ер Пленкавіча ў Польшчу прыбыў таксама яго намесьнік і кіраўнік Мінабароны Харватыі Дамір Крысьціевіч. Разам разам з польскім калегам Марыюшам Блашчакам ён наведае харвацкіх жаўнераў, якія ў рамках НАТО служаць у Бэмове Піскім (Bemowo Piskie) на паўночным усходзе Польшчы.
Нагадаем, Харватыя накіравала ў шматнацыянальную батальённую групу НАТО ў Польшчы падразьдзяленьне ракетнай артылерыі, то бок каля 1300 жаўнераў.
Польшча й Харватыя таксама супрацоўнічаюць у рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”. У пачатку чэрвеня прэзыдэнты краінаў-удзельніц ініцыятывы вырашылі аб стварэньні фонд для фінансаваньня інвэстыцый у інфраструктуру на лініі поўнач-поўдзень.
аз
З двухдзённым візытам у Польшчу прыбыў прэм'ер Харватыі Андрaй Пленкавіч. Да пoўдня з харвацкім госьцем сустрэўся кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі. Візыт харвацкай дэлегацыі зьвязаны з самітам Заходніх Балканаў, які праходзіць у Познані, а таксама з супрацай у рамках усходняга флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Акрамя прэм'ерa Пленкавіча ў Польшчу прыбыў таксама яго намесьнік і кіраўнік Мінабароны Харватыі. Разам разам з польскім калегам Марыюшам Блашчакам ён наведае харвацкіх жаўнераў, якія ў рамках НАТО служаць у Бэмове Піскім (Bemowo Piskie) на паўночным усходзе Польшчы.