Польскі ўрад не галасаваў за вяртаньне Расеі права голасу ў РЭ
Міністэрства замежных спраў Польшчы абвяргае паведамленьні СМІ на гэтую тэму.
Міністэрства замежных спраў Польшчы абвяргае паведамленьні СМІ пра тое, што польскі ўрад падтрымаў аднаўленьне Расеі ў поўных правах члена Рады Эўропы падчас чэрвеньскага галасаваньня Камітэта міністраў РЭ у Хельсінкі. Больш за тое, паводле МЗС, такое галасаваньне наогул не адбылося, паколькі падобнае можа прымаць выключна Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы, а не Камітэт міністраў.
Паводле onet.pl, які належыць нямецка-швэйцарскаму кансорцыуму Ringier-Axel Springer, „17 траўня 2019 году ў Хельсінкі, падчас паседжаньня Камітэта міністраў Рады Эўропы ўрад Польшчы падтрымаў дэклярацыю, якая вяртала Расеі права голасу ў Радзе Эўропы”.
Пасьля публікацыі парталу onet.pl Міністэрства замежных спраў апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што „рашэньне Камітэта міністраў не датычыла характару членства любой дзяржавы ў Рады Эўропы”. МЗС таксама нагадвае, што Камітэт міністраў нямае паўнамоцтваў па аднаўленьні членаў рады ў іх правах, паколькі гэта можа зрабіць выключна Парлямэнцкая асамблея РЭ.
Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў прафэсар Пётр Ваўжык (Piotr Wawrzyk) паясняў у TVP Info, што галасаваньне датычыла выключна праграмы рэформаў Рады Эўропы і ўпарадкаваньня працэдуры прыпыненьня й аднаўленьня членаў рады ў іх правах.
„Калі б, напрыкляд, Польшча была прыпыненая ў правах члена, то гэтыя працэдуры распаўсюджваліся б таксама на яе”, - сказаў Ваўжык.
У МЗС падкрэсьлівае, што „незаконная дзейнасьць Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку акупацыя й анэксія Крыму, робіць Расейскую Фэдэрацыю адказнай за крызыс у Радзе Эўропы”.
На мінулым тыдні польская дэлегацыя разам з дэлегацыямі Ўкраіны, балтыйскіх краінаў й Грузіі прагаласавалі супраць аднаўленьня Расеі ў поўных правах члена Рады Эўропы. „За” галасавалі, між іншым, Нямеччына й Францыя.
slaw/tvp.info/msz.gov.pl/aз
Міністэрства замежных спраў Польшчы абвяргае паведамленьні СМІ пра тое, што польскі ўрад падтрымаў аднаўленьне Расеі ў поўных правах члена Рады Эўропы падчас чэрвеньскага галасаваньня Камітэта міністраў РЭ у Хельсінкі. Больш за тое, паводле МЗС, такое галасаваньне наогул не адбылося.
Паводле onet.pl, які належыць нямецка-швэйцарскаму кансорцыуму Ringier-Axel Springer, „17 траўня 2019 году ў Хельсінкі, падчас паседжаньня Камітэта міністраў Рады Эўропы ўрад Польшчы падтрымаў дэклярацыю, якая вярнула Расеі права голасу ў Радзе Эўропы”.
Пасьля публікацыі парталу onet.pl Міністэрства замежных спраў апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што „рашэньне Камітэта міністраў не датычыла характару членства любой дзяржавы ў Радзe Эўропы”. МЗС таксама нагадвае, што Камітэт міністраў нямае паўнамоцтваў па аднаўленьні членаў рады ў іх правах, паколькі гэта можа зрабіць выключна Парлямэнцкая асамблея РЭ.
Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў прафэсар Пётр Ваўжык (Piotr Wawrzyk) паясняў у TVP Info, што галасаваньне датычыла выключна праграмы рэформаў Рады Эўропы і ўпарадкаваньня працэдуры прыпыненьня й аднаўленьня членаў рады ў іх правах.
„Калі б, напрыкляд, Польшча была прыпыненая ў правах члена, то гэтыя працэдуры распаўсюджваліся таксама на яе”, - сказаў Ваўжык.
У МЗС падкрэсьлівае, што „незаконная дзейнасьць Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку акупацыя й анэксія Крыму, робіць Расейскую Фэдэрацыю адказнай за крызыс у Радзе Эўропы”.
На мінулым тыдні польская дэлегацыя разам з дэлегацыямі Ўкраіны, балтыйскіх краінаў й Грузіі прагаласавалa супраць аднаўленьня Расеі ў поўных правах члена Рады Эўропы. „За” галасавалі, між іншым, Нямеччына й Францыя.
slaw/tvp.info/msz.gov.pl/aз