Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін правядзе перамовы з Лукашэнкам у Пецярбургу 18 ліпеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2019 10:07
У Маскве настроены на далейшае разьвіцьцё цесных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнэрамі.
Пуцін правядзе перамовы з Лукашэнкам у Пецярбургу 18 ліпеня.Пуцін правядзе перамовы з Лукашэнкам у Пецярбургу 18 ліпеня.PAP/EPA/SERGEI BOBILYV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Пуцін правядзе перамовы з Лукашэнкам у Пецярбургу 18 ліпеня
У Маскве настроены на далейшае разьвіцьцё цесных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнэрамі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паведаміў, што 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу правядзе перамовы зь беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам і абмяркуе разьвіцьцё цесных інтэграцыйных сувязей РФ і Беларусі. Як паведаміў расейскі прэзыдэнт, у Маскве настроены на далейшае разьвіцьцё цесных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнэрамі, паведамляе ТАСС.
„У гэтым годзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысьвечаныя дваццацігодзьдзю Саюзнай дзяржавы, і мы настроены на далейшае разьвіцьцё цесных інтэграцыйных сувязей зь беларускімі партнэрамі. Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца ў ходзе перамоваў з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія заплянаваны ў прывязцы да шостага паседжаньня форуму рэгіёнаў дзьвюх краін 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу”, - заявіў Пуцін на цырымоніі ўручэньня яму даверчых грамат у Крамлі, у якой прыняў удзел і амбасадар Беларусі Ўладзімір Сямашка.
Расейскі лідар адзначыў, што Беларусь зьяўляецца бліжэйшым саюзьнікам Расеі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт