Беларусь арганізуе для дзяцей з Польшчы й Японіі адпачынак у цэнтры „Зубраня”
Дзеці з Польшчы ўпершыню летам бягучага году запрашаюцца ў Беларусь на адпачынак і аздараўленьне.
Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленьне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры „Зубраня” для 37 дзяцей з Польшчы й 36 - з Японіі. Для гэтага з рэзэрвовага фонду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца грашовыя сродкі ў памеры больш як Br 168,4 тыс. Адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Запрашэньне дзяцей з замежных краін садзейнічае далейшаму разьвіцьцю двухбаковага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сфэры, а таксама ўмацаваньню пазытыўнага іміджу Беларусі.
Адпачынак у краіне дзяцей з Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012 году. Для аздараўленьня ў Беларусь прыязджаюць юныя жыхары тых раёнаў Японіі, якія пацярпелі ад стыхійных бедзтваў у 2011 годзе. Дзеці з Польшчы ўпершыню летам бягучага году запрашаюцца на адпачынак і аздараўленьне, арганізаваныя беларускім бокам.
Замежныя госьці змогуць скарыстацца санаторна-аздараўленчымі паслугамі на базе лягера „Зубраня”, наведаць экскурсійныя, культурныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Менску й рэгіёнах краіны.
аз