Вануату забараняе аднаразовыя падгузьнікі
Вануату ня першы раз уводзіць карыснае для навакольнага асяродзьдзя рашэньне.
Рэспубліка Вануату стала першай краінай у сьвеце, якая ўводзіць поўную забарону на выкарыстоўваньне пампэрсаў. Правілы ўступаюць у сілу з 2020 году, паведамляе партал interia.pl са спасылкай на „The Guardian”.
Рэспубліка Вануату - гэта невялікая краіна ў Акіяніі. Прычыны рашэньня маюць экалягічныя характар. Паводле апублікаванай нядаўна справаздачы, арганічныя адходы й аднаразовыя падгузьнікі складаюць тры чвэрці ўсіх адходаў на астравах Вануату.
„Самі падгузьнікі могуць раскладацца ў глебе на працягу некалькіх сотняў гадоў”, - перасьцерагаюць навукоўцы.
Вануату ня першы раз уводзіць карыснае для навакольнага асяродзьдзя рашэньне. Раней улады краіны ўвялі забарону на выкарыстоўваньне плястыкавых саломінак і пакетаў.
Аднак, несумненна, спрыяльнае для навакольнага асяродзьдзя рашэньне не абавязкова падабаецца бацькам маленькіх дзяцей. Яны скардзяцца, што пошук нейкай альтэрнатывы для аднаразовых пампэрсаў выкліча шмат праблем. У адказ улады раяць грамадзянам узяць пад увагу варыянт, які выкарыстоўваўся ў мінулым, то бок шматразовыя пялёнкі з бавоўны.
аз