У вакацыі расьце колькасьць атручваньняў спайсамі
Расьце колькасьць сьмяротных зыходаў пасьля спажываньня новых псыхаактыўных рэчываў.
У мінулым годзе было зарэгістравана 4 260 выпадкаў атручваньня спайсамі, у выніку якіх памерлі 162 чалавекі. Такія вынікі справаздачы „Новыя наркотыкі ў Польшчы 2017-2018 гг ”, прадставіла Галоўная санітарная інспэкцыя.
Намесьнік Галоўнага санітарнага інспэктара Ізабэла Кухарска (Izabela Kucharska) адзначыла, што дзякуючы зьменам заканадаўства й пашырэньні супрацоўніцтва санітарных службаў і паліцыі, колькасьць выпадкаў атручваньня скарачаецца.
У папярэднія гады фіксавалася каля 300 атручваньняў у месяц, сёлета гэтая колькасьць не перавышае 200 у месяц. Аднак расьце колькасьць сьмяротных зыходаў пасьля спажываньня новых псыхаактыўных рэчываў.
Томаш Бялас (Tomasz Białas) з Галоўнай санітарнай інспэкцыі дадаў, што найбольш атручваньняў і сьмяротных зыходаў, зьвязаных з новымі лекавымі сродкамі, фіксуецца ў Сылескім і Лодзіньскім ваяводзтвах.
Марэк Ціхі (Marek Cichy) з Галоўнай санітарнай інспэкцыі дадаў, што мяняецца спосаб падачы новых прэпаратаў. Наркатычныя рэчывы могуць утрымліваць, напрыклад, электронныя цыгарэты або спрэй для носа.
Найчасьцей псыхаактыўныя рэчывы прымаюць людзі ва ўзросьце ад 19 да 39 гадоў. Сярод падлеткаў найбольшы рост колькасьці атручваньняў наркотыкамі фіксуецца падчас вакацыяў.
аз