Logo Polskiego Radia
Print

Палякі падалі мільён заявак на дапамогу з праграмы „Сям’я 500 Плюс”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2019 14:11
Зацікаўленьне палякаў сацыяльнымі праграмамі перавысіла чаканьні польскага ўраду.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Палякі падалі мільён заявак на дапамогу з праграмы „Сям’я 500 Плюс”
Зацікаўленьне палякаў сацыяльнымі праграмамі перавысіла чаканьні польскага ўраду.
Намесьнік міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд (Stanisław Szwed) паведаміў, што да сёньняшняй раніцы ў сацыяльныя службы паступіла ўжо каля мільёна заявак на атрыманьне дапамогі з праграмы „Сям’я 500 Плюс” й „Добры старт”. Нагадаем, з учарашняга дня заяўкі ў электроннай форме можна падаваць па інтэрнэце.
Станіслаў Швэд падкрэсьліў, што зацікаўленьне палякаў згаданымі праграмамі перавысіла чаканьні польскага ўраду.
Заяўкі на атрыманьне дапамогі ў рамках праграмаў „Сям’я 500 Плюс” і „Добры старт” можна падаваць праз электронныя банкаўскія каналы, партал Emp@tia або плятформу электронных паслуг Фонду сацыяльнага страхаваньня. З 1 жніўня іх можна будзе падаваць таксама ў традыцыйнай папяровай форме.
З 1 ліпеня дапамогу з праграмы „Сям’я 500 Плюс” можна атрымаць на ўсе дзеці, незалежна ад даходу сям'і. Пасьля пашырэньня праграмы сродкамі змогуць скарыстацца каля 6 мільёнаў 800 тысяч дзяцей.
У сваю чаргу праграма „Добры старт" прадугледжвае выплату аднаразовай дапамогі на набыцьцё школьных прыналежнасьцяў для кожнага вучня. Яна складае 300 злотых на дзіця, нягледзячы на даходы сям'і.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт