Выстава „Ў Польшчы караля Мацюся” намінаваная да міжнароднай узнагароды
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.07.2019 17:27
Часовую выставу можна было глядзець у Музэі гісторыі польскіх габрэяў „Polin” да сёньняшняга дня.
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZМузэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Выстава „Ў Польшчы караля Мацюся” намінаваная да міжнароднай узнагароды
Часовую выставу можна было глядзець у Музэі гісторыі польскіх габрэяў „Polin” да сёньняшняга дня.
63 600 чалавек наведалі часовую выставу пад загалоўкам: „У Польшчы караля Мацюся”, у Музэі гісторыі польскіх габрэяў „Polin”. Выстава была прысьвечаная 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы.
Экспазыцыя была натхнёная героем кнігі Януша Корчака (Janusz Korczak) пад загалоўкам „Кароль Мацюсь Першы”. Герой Корчака расказваў маладым наведвальнікам пра тое, як працуе дзяржава.
Выстава была высока ацэненая міжнароднай групай музэйных работнікаў і намінаваная на прэмію „Дзеці ў музэі” (Children in Museums Award). Конкурс будзе вырашаны ў кастрычніку ў Франкфурце.
Часовая выстава „У Польшчы караля Мацюся” была адкрытая ў лістападзе 2018 году. Яе можна было глядзець у музэі „Polin” да сёньняшняга дня.
аз